Паведамленьне пра гэта ён напісаў на польскай, расейскай і арабскай мовах.
«Польшча завяршыла будаўніцтва ахоўнай агароджы на мяжы зь Беларусьсю. Трапіць у Польшчу нелегальным шляхам цяпер немагчыма. Польска-беларуская мяжа цяпер найлепш абароненая ў Эўропе», — запэўніў Жарын.
Раней зьяўляліся паведамленьні, што мігранты робяць падкопы пад плот, пералазяць яго зьверху, а таксама публікавалі відэа, на якім сьцьвярджалася, што беларускія памежнікі дапамагаюць разразаць калючы дрот на мяжы. Таксама памежная служба паведамляла пра спробы мігрантаў пераплавіцца праз рэкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Літве апублікавалі відэа, на якім імаверна беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам пераадолець плот на мяжыПлот на мяжы з Польшчай вышынёй 5,5 мэтраў расьцягнуўся на 180 кілямэтраў. Раней Літва пабудавала плот з калючага дроту і мэталёвай агароджы даўжынёй 500 кілямэтраў на мяжы зь Беларусьсю.
Мігранцкі крызіс на граніцы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся летась вясной. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нерэгулярных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня вырашыла не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, замежнікі пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
Да пачатку вайны ва Ўкраіне плынь мігрантаў істотна скарацілася, але праз нейкі час зноў пачала расьці.
У 2021 годзе польскія памежнікі затрымалі на беларуска-польскай мяжы 39 664 мігрантаў. У Літву ў 2021 годзе зь Беларусі нелегальна прыбылі амаль 4,2 тысячы мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
З пачатку году больш за 7 тысяч мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу зь Беларусі