УЭФА разьвядзе зборныя Беларусі і Ўкраіны па розных групах у кваліфікацыі да Эўра-2024

Фрагмэнт матчу Беларусь — Азэрбайджан. Ілюстрацыйнае фота.

УЭФА разьвядзе зборныя Беларусі і Ўкраіны па розных групах у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы па футболе 2024 году.

Пра гэта паведамляе Zerkalo са спасылкай на сайт арганізацыі.

У лёсаваньні да адбору чэмпіянату Эўропы 2024 году возьмуць удзел зборныя 53 з 55 асацыяцый.

Выключэньнямі сталі Нямеччына і Расея. Першая гарантавала сабе месца ў фінальнай стадыі як краіна-гаспадыня турніру, другую УЭФА адхіліла ад усіх спаборніцтваў пасьля пачатку ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зборная Расеі ня будзе ўдзельнічаць у лёсаваньні адбору да Эўра-2024