«Белпошта» ўвяла плату ў 15% за буйныя міжнародныя пераводы

Пляцоўка «Белпошты»

Калі атрыманы міжнароднародны перавод перавышае 4 тысячы рублёў у месяц, камісія будзе складаць 15% ад сумы, паведаміла «Белпошта».

«Інфармуем, што РУП „Белпошта“ з 17.09.2022 уведзена плата ў памеры 15% ад сумы міжнароднага паштовага грашовага пераводу, якая перавышае 4 000 руб. у каляндарны месяц:

  • за выдачу і пералік наяўных грашовых сродкаў пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у апэрацыйных касах аб’ектаў паштовай сувязі і дома;
  • за дасылку па пісьмовым распараджэньні атрымальніка міжнародных пераводаў на бягучы (разьліковы) банкаўскі рахунак», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.

Раней «Белпошта» таксама стала браць плату за прыём плацяжоў і пераводаў з картак замежных банкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белпошту» і «Пошту Расеі» выключылі з Асацыяцыі эўрапейскіх паштовых апэратараў