Паведамляецца пра затрыманьне сузаснавальніка і выдаўца парталу «Тузін гітоў», дырэктара студыі «Адліга» Анатоля Лазара

Анатоль Лазар

Пра затрыманьне дызайнэра, рэкляміста, выдаўца Анатоля Лазара паведаміў у сацыяльных сетках маладачанскі праваабаронца Аляксандар Капуцкі.

Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псэўданімам Wiecier Mechaniczny, — сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», быў партнэрам і кіраўніком менскай студыі рэклямы і дызайну «Адліга».

Вядома, што адбыўся ператрус, у дызайнэра забралі кампутар і тэлефон. Цяпер Лазар знаходзіцца ў ЦІПе. Чакаецца, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

Анатоля Лазара ўжо затрымлівалі ў студзені 2021 году, калі адбываліся арышты кнігавыдаўцоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапускаем беларускую рэчаіснасьць празь сябе — дырэктар студыі «Адліга»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску арыштавалі аўтара стрыт-арта з цягніком
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тузіну» — 15. Як стварыць найбуйнейшы музычны партал Беларусі насуперак усяму