У Менску арыштавалі аўтара стрыт-арта з цягніком

Андрэй Бусел, фота зь ягонай старонкі ў Facebook

Мастака Андрэя Бусла затрымалі 8 верасьня, паведамляе «Эўрарадыё».

На наступны дзень яму далі 13 содняў арышту, за што — невядома. Дзе цяпер знаходзіцца мастак, таксама няясна.

Андрэй Бусел заснаваў Hutkasmachna studio. Самы вядомы ягоны стрыт-арт — цягнік мэтро каля «Пясочніцы» на вуліцы Куйбышава ў Менску.