Затрыманых пасьля суду над анархістамі Насту Лойку і Данілу Кашэўскага арыштавалі на 15 і 12 сутак адпаведна

Наста Лойка

Пра выракі затрыманым паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле праваабаронцаў «Вясны», Данілу Кашэўскага 7 верасьня арыштавалі на 12 сутак. Судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Андрэй Млечка абвінаваціў яго паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпосты з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі».

Таксама вядома, што праваабаронцу Насту Лойку арыштавалі на 15 сутак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выпусьцілі ўсіх затрыманых, акрамя Насты Лойкі і Данііла Крашэўскага

Кашэўскага і Лойку затрымалі ўчора каля Менскага гарадзкога суду пасьля абвяшчэньня выраку Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку і яшчэ 8 палітвязьням.

6 верасьня каля Менскага гарсуду пасьля працэсу над 10 палітвязьнямі сілавікі затрымалі больш за 10 чалавек. Пасьля ўсіх адпусьцілі, акрамя Лойкі і Кашэўскага.

У ліку іншых тады затрымалі часовую павераную ў справах Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Эвэліну Шульц, якая мае дыпляматычную недатыкальнасьць. Яе даставілі ў УУС Фрунзэнскага раёну Менску і ўтрымлівалі там каля дзьвюх гадзін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі выракі Рабковай, Францкевічу і яшчэ васьмі палітвязьням: да 17 год зьняволеньня, агулам на 94 гады турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часовую павераную ў справах ЭЗ у Беларусі затрымалі пасьля суду над палітвязьнямі і каля дзьвюх гадзін утрымлівалі ў міліцыі