Продаж новых аўтамабіляў у Беларусі ў жніўні ўпаў на 83,9%

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе аўтамабільная асацыяцыя «БАА», жнівень 2022 году адзначыўся падзеньнем узроўню продажу новых легкавых аўтамабіляў на 83,9%, або на 2834 аўтамабілі, у параўнаньні са жніўнем 2021 году.

Сёлета ў жніўні, паведамляе сайт асацыяцыі, продажы склалі 542 аўтамабілі.

Пры гэтым па выніках 8 месяцаў 2022 г. на рынку лідзіруе марка LADA расейскай вытворчасьці. У тройцы лідэраў таксама брэнды Geely і Kia. Усяго з пачатку году ў Беларусі прададзена 11 764 новыя легкавыя аўтамабілі.

Паведамляецца, што ўзровень продажу бліжэйшыя месяцы шмат у чым будзе вызначацца аб’ёмам рэалізацыі Geely.

Пры гэтым асартымэнт новых аўтамабіляў ад дылераў працягвае скарачацца. Калі годам раней дылеры — сябры БАА прадставілі на рынку 112 мадэляў новых аўтамабіляў, то ў жніўні 2022 году — толькі 36.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі мы хочам застацца дзяржаваю з самастойнай эканомікай, трэба памяншаць эканамічную залежнасьць ад Расеі», — эканаміст Крук