Дзяўчына ў Наваполацку зладзіла антываенную акцыю ў гімназіі, яе забрала міліцыя. ВІДЭА

Скрыншот відэа

Здарэньне адбылося падчас падчас лінейкі ў гімназіі № 1 Наваполацку, калі да школьнікаў прыйшлі з паказальным выступам людзі ў вайсковай форме, са зброяй і чырвоным сьцягам.

Як паведамляе «Вясна», дзяўчына ў сярэдзіне вайсковага выступу вайскоўцаў стала перад імі, паказваючы рукой знак V (жэст, які выкарыстоўваўся для абазначэньня перамогі падчас Другой сусьветнай вайны, у 1960-я гады ў ЗША актывісты супраць вайны ў Віетнаме і ў наступных антываенных пратэстах ўжывалі гэты жэст як знак міру).

Яе акцыя доўжылася некалькі хвілін. Да дзяўчыны падыйшлі супрацоўнікі школы, а потым і міліцыянт, які павёў дзяўчыну ў невядомым кірунку. Сышла дзяўчына пад аплядысмэнты людзей.

Прозьвішча дзяўчыны і яе далейшы лёс праваабаронцам невядомыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як вайна зьмяніла Беларусь? Дыскусія экспэртаў