Пра шлюб Аляксандрава і Злобінай піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна былі затрыманыя ў студзені 2021 году. Іх абвінавачваюць паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Былога намесьніка дырэктара інфармагенцтва Андрэя Аляксандрава вінавацяць у арганізацыі пратэстаў, ухіленьні ад выплаты падаткаў, стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня «БелаПАН» альбо ўдзеле ў ім, а таксама ў здрадзе дзяржаве.
Дзяўчыну Аляксандрава Ірыну Злобіну абвінавачваюць таксама ў арганізацыі пратэстаў і здрадзе дзяржаве.
Паводле МУС, Аляксандраў і Злобіна фінансавалі акцыі пратэсту — супрацоўнічалі з краўдфандынгавай плятформай BY_help і ў пэрыяд з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году заплацілі больш як 250 штрафаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Не прызнаю сябе вінаватым». Зьняволены журналіст Аляксандраў напісаў ліст з нагоды пачатку судуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Можаце пацалавацца». Палітзьняволеная Яна Арабейка выйшла замуж у калёніі. Муж узяў ейнае прозьвішчаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дату шлюбу ніхто не забудзе — у гэты дзень пачалася вайна». Палітзьняволены Станіслаў Мачалаў ажаніўся ў турме