Аб гэтым заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Жузэп Бурэль на нефармальнай сустрэчы міністраў абароны краінаў ЭЗ, якая праходзіць у Празе.
«Размова ня толькі аб баявых дзеяньнях, але і ў цэлым аб тым, як вядзецца вайна, менавіта гэтаму будуць навучаць вайскоўцаў», — удакладніў па выніках перагавораў Бурэль.
Паводле яго слоў, многія краіны ЭЗ ужо дапамагаюць Украіне навучаць або перападрыхтоўваць салдат, таму насьпела неабходнасьць кансалідаваць намаганьні для іх лепшай каардынацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міністры замежных спраў ЭЗ абмяркоўваюць у Празе вайну ва Ўкраіне і шэнгенскія візы для грамадзянаў Расеі і БеларусіПадрабязнасьці аб тым, як будзе працаваць спэцыяльная місія, кіраўнік дыпляматыі ЭЗ не ўдакладніў. Прадугледжваецца, што ўкраінскія вайскоўцы будуць праходзіць навучаньне ў суседніх краінах — членах ЭЗ.
Ідэю Бурэля падтрымліваюць усе ўдзельнікі пражскай сустрэчы. Напярэдадні міністар абароны Люксэмбургу Франсуа Баўш усумніўся ў тым, ці правільны гэта спосаб аказаньня дапамогі. Баўш выступае за перамовы ў гэтым пытаньні на двухбаковым узроўні пры агульнай каардынацыі з боку ЭЗ. Падобнага меркаваньня прытрымліваецца кіраўнік Міністэрства абароны Аўстрыі Клаўдыя Танэр.
- Акрамя таго, на сустрэчы ў Празе, куды таксама прыехалі кіраўнікі МЗС краінаў ЭЗ, абмяркуюць візавыя абмежаваньні для грамадзянаў Расеі і Беларусі. Украіна, шэраг краінаў Балтыі, Польшча і Нідэрлянды выступаюць за ўвядзеньне поўнай забароны на выдачу віз. Нямеччына і Францыя выступаюць за адмену спрошчанага візавага рэжыму, што прывядзе да падаражаньня шэнгенскай візы і павелічэньня тэрмінаў яе атрыманьня для расейцаў і беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Латвія ўвядзе дадатковыя праверкі для ўсіх грамадзян Расеі і Беларусі, якія ўяжджаюць у краінуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік МЗС Украіны: ЭЗ павінен забараніць уезд усім грамадзянам РФ, акрамя «сапраўдных апанэнтаў Пуціна»