Студэнта, які прасіў выбарчыя камісіі лічыць галасы сумленна, пакаралі трыма гадамі турмы

Канстытуцыйны рэфэрэндум 27 лютага 2022

18-гадовы Раман Карпук заявіў у судзе, што толькі хацеў, каб галасы палічылі сумленна.

У Берасьці агучылі прысуд 18-гадоваму палітвязьню Раману Карпуку.

Былога першакурсьніка абвінавацілі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэксу (перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэфэрэндуме) за адпраўку 99 лістоў сябрам камісій па рэфэрэндуме.

Як піша «Вясна», палітвязьня Рамана Карпука асудзілі на 3 гады калёніі за рассылку лістоў сябрам камісій па рэфэрэндуме, які прайшоў у лютым 2022 году.

У тэксьце ягоных лістоў былі заклікі падлічваць галасы сумленна, паведамляць пра парушэньні на выбарчых участках, а таксама пералік артыкулаў Крымінальнага кодэксу з адказнасьцю за фальсыфікацыю.

Сам Раман адзначыў на судзе, што ён усяго толькі хацеў, каб галасы палічылі сумленна.

Але судзьдзя Тацяна Лаўранюк прызначыла хлопцу тры гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакараньне запрасіў пракурор Павел Крупеніч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Спэцдакладчыца ААН па Беларусі: краіну «ахінула атмасфэра самавольства і страху»