У Менску адбыўся пажар у Доме-музэі І зьезду РСДРП

Фота пажару у Доме-музэі І зьезду РСДРП

Прычына пажару высьвятляецца, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.

Паводле зьвестак МНС, загарэўся ўцяпляльнік у памяшканьні тамбуру.

Агонь пашкодзіў канструкцыю прыбудовы і ўцяпляльнік на плошчы ) 0,5 квадратнага мэтра.

Прычыну пажару высьвятляюць.

Інфармацыю пра пажар у Доме-музэі І зьезду РСДРП разам са здымкамі ўчора распаўсюдзілі ў інтэрнэце відавочцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Касьцёл у Будславе, які летась пацярпеў ад пажару, нарэшце адкрылі для прыхаджан