Грамадзкаму актывісту Ігару Случаку паведамілі, што неўзабаве Pepsi Max зьявіцца ў гандлёвых сетках зь беларускамоўнай этыкеткай.
Гэта вынікае з афіцыйнага ліста, падпісанага намесьніцай дырэктара «Пэпсіко продактс» спадарыняй Казельскай.
Для іншых безалькагольных напояў пытаньне аб разьмяшчэньні інфармацыі для спажыўца на беларускай мове таксама будзе разгледжана, напісала жонка Случака Аліна Нагорная ў сваім фэйсбуку.
«Яшчэ з 2017 году мы атрымлівалі адказы, што на этыкетках Pepsi ня можа быць беларускай мовы. Для таго каб беларуская мова зьявілася, нам спатрэбілася 5 год», — піша Нагорная.
Некалькі гадоў таму Ігар Случак распачаў кампанію зваротаў да вытворцаў прадукцыі з заклікам выкарыстоўваць дзяржаўную беларускую мову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Карпарацыя MARS адмовілася беларусізавацца — корм для катоў і сабак, жуйка і батончыкі для людзей будуць безь беларускай мовы на ўпакоўкахГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як дамагчыся беларускай мовы на ўпакоўцы прадуктаў? Відэаінструкцыя ад Нагорнай і СлучакаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стартаваў набор на онлайн-курсы абароны беларускай мовы «Акадэмія Ў»