Ужо сёньня: дзень памяці Вячаслава Дубінкі, клясыка беларускай выцінанкі

Вячаслаў Дубінка

Падзеі 10 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 жніўня 1927 году ў Менску зьезд праваслаўных сьвятароў і вернікаў абвясьціў Беларускую аўтакефальную царкву. У 1930-я гады ў БССР усе япіскапы і сьвятары, якія падтрымалі аўтакефалію, былі рэпрэсаваныя.

Таксама ў гэты дзень

1914 — у ходзе Першай сусьветнай вайны Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі.

1919 — створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт: беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя, каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў час польска-савецкай вайны 1919–20 гадоў на тэрыторыі, падкантрольнай польскім вайсковым фармаваньням.

У гэты дзень нарадзіліся

1788 — у Вялікіх Грынявічах на Падляшшы нарадзіўся Ігнат Даніловіч, беларускі ўніяцкі і праваслаўны сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, правазнаўца і гісторык. Падрыхтаваў першае навуковае выданьне Статуту ВКЛ 1529 году. Разам з прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Міхалам Баброўскім у бібліятэцы Супрасьлеўскага манастыра адкрыў гэтак званы Літоўскі летапіс 1446 году.

1878Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр.

1878Альфрэд Дэблін, нямецкі пісьменьнік.

1929 — нарадзіўся Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург, аўтар тэксту песьняў «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Касіў Ясь канюшыну» і іншых.

У памяці

2010 — памёр Вячаслаў Дубінка, беларускі пісьменьнік, фатограф, журналіст, мастак, клясык беларускай выцінанкі.

Міхась і Сьвятлана Чарняўскія, Мікола Купава, Ліля і Ігар Чарняўскія, Мікола Ўлашчык, Міхась Ткачоў, Сяргей Панізьнік, Мяфод Чарняўскі, Вячаслаў Дубінка, Ірына Марачкіна, Яўген Кулік. 1981.