Літоўскія памежнікі другі дзень запар разьвярнулі на мяжы зь Беларусьсю роўна 109 нелегалаў

Літоўска-беларуская мяжа

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі разьвярнулі на мяжы зь Беларусьсю 109 нелегалаў. Такую ж колькасць нелегалаў вярнулі ў Беларусь і напярэдадні.

Пра гэта 31 ліпеня паведамляе партал DELFI са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы.

На мяжы з Латвіяй у суботу спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы не зафіксавана, а ў Польшчы ў пятніцу разьвярнулі 52 нелегалы. Усяго ад 3 жніўня 2021 году, калі было прынятае рашэньне не пускаць нелегалаў у Літву, у Беларусь вярнулі звыш 11 300 нелегальных мігрантаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Літва ініцыюе перагляд міграцыйнай палітыкі Эўразьвязу, каб «сарваць плян Лукашэнкі»

Летась зь Беларусі ў Літву прыйшлі амаль 4200 нелегалаў. Літва лічыць нелегальныя спробы перасячэньня мяжы гібрыднай атакай менскага рэжыму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Спэцдакладчык ААН пра мігрантаў у лягістычным цэнтры ў Брузгах: «Яны дэ-факта ўтрымліваліся пад вартай»