Прэзыдэнт ЗША зноў мае пазытыўны тэст на COVID-19 і мусіць вярнуцца ў самаізаляцыю

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас прышчэпкі супраць COVID-19, сакавік 2022

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зноў мае каранавірус — тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.

Доктар Белага дому Кевін О'Конар паведаміў, што Байдэн ня мае сымптомаў, але мусіць вярнуцца на самаізаляцыю.

Прэзыдэнту ЗША давялося сысьці на самаізаляцыю 21 ліпеня, калі ягоны тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Тады паведамлялася, што Байдэн двойчы прышчэплены і сымптомы хваробы вельмі лёгкія, ён пачаў прымаць лек Paxlovid, знаходзіцца на самаізаляцыі ў Белым доме і выконвае свае абавязкі ў поўным аб’ёме.

27 ліпеня, пасьля пяці дзён самаізаляцыі, Байдэн атрымаў нэгатыўны тэст на на COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай папярэджвае, што можа скарыстаць вайсковую сілу, калі сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША наведае Тайвань