Шэсьць валізаў з кантрабандай: у Віленскім аэрапорце затрымалі грамадзяніна Беларусі

Мужчына прыляцеў у Вільню з 6 валізамі, у якіх было больш за 9 тысяч пачкаў цыгарэт.

Віленскія мытнікі на мінулым тыдні затрымалі мужчыну, які вёз кантрабанду на суму больш за 34 000 эўра, паведамляеDelfi.lt.

Мужчына прыляцеў у Вільню зь Менску праз Стамбул. У кожнай валізцы ў яго было ў сярэднім па 1450 пачкаў беларускіх цыгарэт. Агулам — 9148 пачкаў цыгарэт Queen Menthol, NZ Gold і Minsk Superslims.

Супраць яго пачалі расьсьледаваньне па факце перавозкі кантрабанды. Парушальніка затрымалі на два дні, а потым вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Акрамя таго, у яго канфіскавалі дакумэнты, таксама яму давялося ўнесьці грашовы заклад.

Літоўскія мытнікі заўважаюць, што падобныя «турыстычныя» ваяжы па Заходняй Эўропе вельмі папулярныя ў апошні час, такіх «турыстаў» ловяць і ў аэрапортах іншых краін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Латвіі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт. Гэтым разам везьлі пад выглядам «дзьвярэй»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Літве кантрабандыст беларускіх цыгарэт пайшоў на таран, памежнікі адкрылі агонь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Літоўскія мытнікі затрымалі фуру зь беларускімі цыгарэтамі на 1,4 млн эўра

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Літве затрымалі грузавік з кантрабанднымі цыгарэтамі амаль на тры мільёны эўра

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларуса з кантрабандным тытунём на 4,6 мільёна даляраў затрымалі на літоўска-польскай мяжы