Аўтуховіч схуднеў за час сухой галадоўкі на 20 кіляграмаў. Сёньня зь ім сустрэлася адвакатка
Мікалай Аўтуховіч
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».
Канал падае расказ дачкі палітвязьня пра яго сустрэчу з адвакаткай:
«Ён ішоў павольна і ў напаўсагнутым стане. Схуднелы, моцна змарнеў. Яму дапамагаў ісьці хлопец, якога таксама выводзілі — падтрымліваў бацьку за руку. Начальнік турмы запэўніў, што дактары на месцы адсочваюць фізычны і таксама псыхалягічны стан Аўтуховіча— трымаюць сытуацыю пад кантролем».
Галоўны фігурант «справы Аўтуховіча» 59-гадовы Мікалай Аўтуховіч абвясьціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газэт.
26 ліпеня дачка Аўтуховіча паведаміла, што ён сурʼёзна аслабеў. На пасяджэньні 28 ліпеня, якое аднавілася пасьля сутачнага перапынку, падсуднага не было.
28 і 29 ліпеня яго не было на судзе, паведаміла дачка Аўтуховіча.