У тэлеграм-канале Historyja зьявіліся фота, зь якіх вынікае, што помнік беларускаму гісторыку, палітыку і грамадзкаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах, зноў апаганены надпісамі, піша Наша Ніва.
Гэта ўжо далёка ня першы выпадак такога абыходжаньня з усталяванымі людзьмі помнікамі і памятнымі знакамі ў Курапатах.
Мэмарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму зрабілі ў 2016 годзе мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрась Камандзірчык. Гэта шасьціканцовы эўфрасіньеўскі крыж з дубу, аздоблены алейнай размалёўкай, разьбой і лакам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як ахоўваюць лаву Клінтана і помнік менскаму гарадавому. ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Знойдзеныя пашпарты старэйшай дачкі Вацлава Ластоўскага. ФОТАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Курапатах паўстане крыж Вацлаву Ластоўскаму