Затрыманы як мінімум 1530 чалавек, западозраных у датычнасьці да дывэрсійнай працы. Пра гэта ў фэйсбуку расказаў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ігар Кліменка.
Паводле яго слоў, апавяшчэньні аб статусе падазраванага па справах аб калябарацыянізьме атрымалі 174 чалавекі. Колькі ўсяго чалавек зьяўляюцца падазраванымі або абвінавачанымі па гэтых справах — ён не ўдакладніў.
Два законы аб забароне супрацоўніцтва з расейскімі ўладамі, для чыноўнікаў і астатніх жыхароў, былі ўнесены ў Вярхоўную раду ў першы ж дзень поўнамаштабнага ўварваньня 24 лютага і падпісаны прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім у сярэдзіне сакавіка.
Яны забаранілі не толькі супрацоўніцтва з расейскімі ўладамі, але і адмаўленне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, падтрымка і працу з расейскімі адміністрацыямі акупаваных украінскіх рэгіёнаў, прапаганду ў інтарэсах Расіі.
Самае мяккае пакаранне па гэтых артыкулах законам — забарона на працу на пэўных пасадах. Самае суровае — пазбаўленне волі аж да пажыццёвага тэрміну, адзначаў канал «Настоящее время».