Cуд над Кастусёвым, Зянковічам, Фядутам будзе закрытым
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
Справу пачнуць разглядаць 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе.
Фігурантамі гучнай крымінальнай справы зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. У раскладзе судоў гэтай справы дагэтуль няма, заўважыла «Вясна».
Пра тое, што суд будзе закрытым, напісаў зяць Кастусёва Дзьмітры Антончык у фэйсбуку.
Зянковіч абвінавачваецца па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 арт.361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім), ч.3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч.3 арт.130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).
Фядута і Кастусёў — па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
Галубовіч і Краўчук — па ч.1 арт.342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).