Youtube выдаліў і вярнуў апошнюю сэрыю «Масяні» пра Санкт-Марыюбург

Скрыншот з мультфільма

Мультфільм выдалялі нібыта праз скаргу некага «Собалева».

Пра гэта сёньня ранкам паведаміў у Facebook аўтар «Масяні» Алег Куваеў. Ён патлумачыў, што пляцоўка цалкам выдаліла сэрыю праз скаргу. Той меў прэтэнзіі да аўтарскіх правоў, нібыта Ісакіеўскі сабор у мультфільме змаляваны з ягонага фотаздымка.

«Хаця там проста франтальны выгляд Ісакія. Любы, хто яго сфатаграфаваў, можа так паскардзіцца», — абурыўся аўтар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы! Апамятайцеся!» —аўтар апошняй сэрыі «Масяні», у якой Кітай «ратуе» жыхароў Расеі ад «фашызму»

Празь некалькі гадзін мультфільм зноў стаў дасяжны на Youtube.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая сэрыя «Масяні»: Кітай «вызваляе Расею ад фашыстаў», бомбы падаюць на Санкт-Марыюбург