Суд над Зянковічам, Кастусёвым, Фядутам і іншымі ў справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачнецца 29 ліпеня

Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута і Рыгор Кастусёў

Судовы працэс у справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачнецца 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Фігурантамі справы зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Справу расьсьледаваў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

Як паведамляе «Вясна», Юры Зянковіч абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).

Аляксандар Фядута і Рыгор Кастусёў — паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Навіны палітвязьняў: Фядута напісаў першы з часоў школы верш па-беларуску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Справу Зяньковіча, Кастусёва і Фядуты перадалі ў суд. Ім пагражае да 12 год турмы