Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн захварэў на каранавірус — сёньня раніцай тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дому.
Таксама паведамляецца, што Байдэн двойчы прышчэплены і сымптомы хваробы вельмі лёгкія, ён пачаў прымаць лек Paxlovid.
Прэзыдэнт ЗША будзе знаходзіцца на самаізаляцыі ў Белым доме і выконваць свае абавязкі ў поўным аб’ёме.
Цягам дня мэдычны офіс адміністрацыі прэзыдэнта праінфармуе ўсіх членаў Кангрэсу, журналістаў, усіх, хто меў блізкія кантакты з Байдэнам.
Апошні тэст прэзыдэнт рабіў у аўторак, і ён быў адмоўны. На самаізаляцыі Байдэн будзе датуль, пакуль вынікі тэсту ня стануць адмоўнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новая пагроза чалавецтву: варыянт каранавірусу CentaurusГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адкрыцьцё ў ЗША: новы лек ад раку значна зьніжае сьмяротнасьць шпіталізаваных з COVID-19ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэля за перамогу над ковідам». Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 4-ы эпізод