Алена Зелянская, якая знаходзіцца з візытам у Вашынгтоне, у выступе перад Кангрэсам ЗША 20 ліпеня заявіла, што Ўкраіна ўдзячная за ваенную дапамогу, якую ЗША аказалі да гэтага часу, але цяпер Украіна асабліва мае патрэбу ў сыстэмах супрацьпаветранай абароны.
«Мы хочам, каб кожны з бацькоў і маці маглі сказаць сваім дзецям, каб яны клаліся спаць спакойна. Больш удараў з паветра не будзе», — сказала Алена Зяленская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЗША перададуць Украіне яшчэ чатыры ракетныя сыстэмы HIMARSСказаўшы пра «дзяцяй, забітых у калясках», яна зьвярнула ўвагу амэрыканскіх заканадаўцаў на расейскі ракетны ўдар па Віньніцы на мінулым тыдні, дзе ахвярамі таксама сталі дзеці.
Алена Зяленская прыгадала ў сваёй прамове і пажылых людзей, якія перажылі Другую сусьветную вайну і Галакост, але былі забітыя авіяўдарамі РФ у 2022 годзе.
«На жаль, вайна ня скончана», — адзначыла першая лэдзі Ўкраіны, і сказала, што просіць зброі ад імя забітых і параненых украінцаў і ад імя тых, хто выжыў.
Алена Зяленская, якая наведала Белы дом 19 ліпеня, сказала, што цяперашняя рэальнасьць такая, што яна і іншыя маці ва Ўкраіне пытаюцца, ці вернуцца іх дзеці ў школу ўвосень, а настаўнікі задаюцца пытаньнем, рыхтавацца ім да навучаньня або да знаходжаньня ў бамбасховішчах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Адзін крок зробіць нас ворагамі». Узброеныя сілы Ўкраіны зьвярнуліся да беларускай арміі. ВІДЭАРаней прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што чакае «значных вынікаў» ад сустрэч сваёй жонкі ў Вашынгтоне. Ён сказаў, што яе зварот да чальцоў Кангрэсу будзе важным.
Акрамя сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і першай лэдзі Джыл Байдэн у Белым доме, Алена Зяленская таксама наведала Дзяржаўны дэпартамэнт і сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта яшчэ і Херсонская, Запароская вобласьці і шэраг іншых тэрыторый». Лаўроў заявіў аб зьмене «геаграфіі спэцапэрацыі»