Кобрынец палаяўся з жонкай і вывесіў бел-чырвона-белы аркуш на акно, каб яе затрымалі, але за кратамі апынуўся сам

Бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе. Ілюстрацыйнае фота

На жыхара Кобрыні склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаваньне», а пасьля арыштавалі на 10 «сутак», паведамляе «Вясна».

Увечары 2 ліпеня ў Кобрыні затрымалі мясцовага жыхара па «скарзе неабыякавага грамадзяніна» на бел-чырвона-белы сьцяг на акне балькона.

На судзе затрыманы растлумачыў, што палаяўся з жонкай, таму разьмясьціў аркуш паперы бел-чырвона-белага колеру, каб яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці.

Аднак замест жонкі міліцыянты затрымалі яго самога і ў РАУСе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаваньне». У выніку мужчыну асудзілі на 10 сутак арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» хэштэг «#свободнаябеларусь» у Instagram