«Усяму сьвету ўсё роўна». Украінка, чыя маленькая дачка загінула пад ракетамі ў Віньніцы, паразмаўляла з журналістамі

Фота Ірыны Дзмітрыевай і яе дачкі Лізы зробленае ў лавандавым полі пад Віньніцай напачатку ліпеня.

Сьмерць дачкі Ірыны Дзьмітрыевай, маленькай Лізы, у Віньніцы шакавала ўвесь сьвет. Доўга не было вядома пра стан самой Ірыны. Сёньня яна ўпершыню пасьля абстрэлу паразмаўляла з журналістамі.

«Усяму сьвету ўсё роўна. Ён на нас проста глядзіць і не абараняе. Колькі разоў мы прасілі закрыць неба. А сьвет проста глядзіць, як Украіну забіваюць. Як забіваюць нашых дзяцей, салдат, людзей..., каб абараніцца ад гэтага тырана, таму што калі не мы — ён пойдзе далей і ўсё зьнішчыць, усё», — у сьлязах сказала Ірына, якую цытуе Наша Ніва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьветлае, шчырае і радаснае дзіця». Алена Зяленская расказала пра дзяўчынку Лізу, якая загінула ў Віньніцы