Пасольства Ізраіля ў Менску ўзначаліў дыплямат, які ня ўручыць даверчых граматаў Лукашэнку

Сьцяг Ізраілю, Ерусалім

Ізраільскі кадравы дыпламат Цьві Міркін узначаліў пасольства Ізраіля ў Менску пасьля таго, як папярэдні пасол Алекс Гольдман-Шэйман, прызначаны ў 2020 годзе, пакінуў сваю пасаду празь сямейныя абставіны.

У сувязі з тым, што пераходны ўрад у Ізраілі ня можа прызначаць паслоў, Міркін будзе ўзначальваць пасольства ў якасьці часовага паверанага, без уручэньня даверчых грамат, паведамляе www.newsru.co.il.

Міркіну 48 гадоў. Ён рэпатрыяваўся ў Ізраіль з Масквы ў 1993 годзе, мае ступень бакаляўра Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэту па ўсходазнаўстве і ступень магістра па ваеннай гісторыі, заканчвае дактарат у Хайфскім унівэрсытэце.

У МЗС — з 2002 года, служыў у пасольствах Ізраіля ў Маскве і ў Рызе, займаў розныя пасады ў цэнтральным апараце МЗС, уключаючы цэнтр палітычных дасьледаваньняў, Эўразійскае ўпраўленьне, упраўленьне па сувязях з габрэйскімі арганізацыямі, упраўленьне замежнапалітычнага плянаваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ізраілі самараспусьціўся Кнэсэт. Краіну зноў чакаюць выбары