Лукашэнка вызваліў ад пасады намесьніка начальніка Генштабу

Ілюстрацыйнае фота

Генэрал-маёра Аляксандра Шкірэнку вызвалілі ад пасады начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўленьня — намесьніка начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Беларусі і залічілі ў распараджэньне міністра абароны.

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што рашэньне прынята ў сувязі з «далейшым прызначэньнем на вышэйшую пасаду».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь рыхтуецца ваяваць. Думка ўкраінскага вайсковага экспэрта