Ужо сёньня: Дзень народзінаў палітзьняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай

Ірына Слаўнікава, фота 2019 году

Падзеі 12 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1908 — у Празе пачаўся першы Славянскі зьезд.

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку, у прыватнасьці, яе права на Вільню

1943 — Бітва пад Прохараўкай — самая буйная танкавая бітва ўсіх часоў.

Капліца ў мэмарыяле «Прохараўскае поле»

1988 — абласны савет Нагорнага Карабаху абвясьціў аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

2006 — Пачатак ізраільска-лібанскай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся

100 да н.э. — Гай Юліюс Цэзар, рымскі імпэратар.

1884 — Амадэа Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт.

Пабла Нэруда

1916 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, беларускі гісторык.

1970 – Ірына Слаўнікава, журналістка, былая супрацоўніца «Белсату», а цяпер штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP), палітзьняволеная, якую судзяць паводле абвінавачаньня ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жыць трэба тут, на Радзіме, і спрабаваць штосьці зьмяніць». Судзяць журналістку Ірыну Слаўнікаву

У памяці

1536 — Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.

Вокладка кнігі Эразма Ратэрдамскага «Пахвала дурасьці». Пераклад з лацінскай мовы Ўладзімера Шатона.

1682 — Жан Пікар, францускі астраном.

1843 — Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ.

2014 — Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Саўкі» ня ёсьць беларусамі — Валерыя Навадворская ў 1996
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка хітры, як Мусаліні. Ён настаўнік Пуціна», — аналіз Навадворскай, які ня страціў актуальнасьці