Украінскія вайскоўцы ставяць міны на мяжы зь Беларусьсю. Відэа

Расейская тэхніка перасякае мяжу з Украінай з тэрыторыі Беларусі 24 лютага 2022

Украінскія вайскоўцы ўзмацняюць абарону на паўночным кірунку: мінуюць небясьпечныя кірункі і ўмацоўваюць дзяржаўную мяжу. Пра гэта заявіў камандуючы аб’яднанымі сіламі Ўзброеных Сіл Украіны генэрал-лейтэнант Сяргей Наеў.

Паводле Наева, якога цытуе «Громадське», памежнікі ўмацоўваюць дзяржаўную мяжу Украіны на ўсіх небясьпечных кірунках. «Усё гэта дае нам упэўненасьць у тым, што абарона будзе ўстойлівай і непраходнай для праціўніка».

Тэлеграм-канал «Граница ФМ», які, імаверна, мае дачыненьне да беларускіх памежнікаў, апублікаваў відэа і фота, як ставяць міны на тэрыторыі памежнага пункту Выступовічы (зь беларускага боку — Новая Рудня).

Падчас маштабнага нападу Расеі на Ўкраіну 24 лютага частка расейскіх войскаў зайшла на тэрыторыю Ўкраіны зь Беларусі.