Лукашэнка зьняў з пасадаў двух амбасадараў і намесьніка старшыні Прэзыдыюму НАН

Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка звольніў амбасадараў у Японіі і Румыніі і аднаго з кіраўнікоў Акадэміі навук

Лукашэнка вызваліў з пасадаў двух амбасадараў — у Японіі і па сумяшчальніцтве ў Аўстралійскім Саюзе і Новай Зэляндыі Руслана Есіна, і ў Румыніі — Андрэя Грынкевіча. Таксама вызвалены ад пасады намесьнік старшыні Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка вызваліў ад пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэта ня іх грамадзяне». Ці рэальна беларусу за мяжой атрымаць дапамогу ў амбасадзе?