Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве

Рэпэтыцыя вайсковага параду, Менск, красавік 2020. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ нумар 227 «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзэрве».

Пра гэта паведамляе БелТА, адзначаючы, што дакумэнтам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2022 году на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія ня маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненьне ў запас вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палова сям’і вайскоўцы, але ў гэтае войска я не пайду». Як беларусы ўхіляюцца ад службы і збораў