Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін зьвярнуўся празь відэасувязь да ўдзельнікаў IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які праходзіць 30 чэрвеня — 1 ліпеня ў Горадні.
Паводле агенцтва БелаПАН, Пуцін у сваёй прамове заявіў пра «беспрэцэдэнтны ціск з боку „калектыўнага Захаду“, які падштурхоўвае РФ і Беларусь да паскарэньня аб’яднаўчых працэсаў».
Пуцін нагадаў, што летась у лістападзе Найвышэйшы дзяржаўны савет так званай Саюзнай дзяржавы зацьвердзіў асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэньняў саюзнай Дамовы на 2021–2023 гады і 28 інтэграцыйных праграм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Ня трэба енчыць, што Пуцін захапіў Беларусь. У нас узгодненая палітыка»Цяпер, паводле яго слоў, «вярстаюцца новыя саюзныя праграмы на наступны трохгадовы пэрыяд, пачынаючы з 2024 году».
«Праца па рэалізацыі 28 згаданых праграм ідзе поўным ходам — рытмічна і згодна з графікам. Амаль 40% заплянаваных мерапрыемстваў ужо выкананыя», — заявіў кіраўнік РФ.
- Раней паведамлялася, што Пуцін мае прыехаць на форум у Горадню асабіста. Але пасьля было абвешчана, што яго пляны зьмяніліся. А заплянаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбылася ў Санкт-Пецярбургу.