Расея наклала санкцыі на жонку і дачку прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна

Здымкі ў працоўным кабінэце Джо Байдэна, у тым ліку сямейны

Санкцыі накладзены таксама на сэнатараў, якія, на думку расейскага МЗС, фармуюць «русафобскі курс».

У якасьці адказу на санкцыі ЗША, якія пастаянна пашыраюцца, супраць расейскіх палітычных і грамадзкіх дзеячаў, у «стоп-ліст» уносяцца 25 амэрыканскіх грамадзян, паведамілі ў расейскім МЗС.

У сьпіс унесьлі ўдзельнікаў групы «Макфол-Ярмак», якая займаецца распрацоўкай рэкамэндацый адносна антырасейскіх санкцый. Таксама санкцыі наклалі на членаў сям’і прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джо Байдэна, — жонку Джыл і дачку Эшлі.

Раней Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты будуць далей падтрымліваць Украіну ў вайне за тэрытарыяльную цэласьць, пастаўляць ёй зброю і накладаць усё новыя санкцыі на тых, хто дапамагае Пуціну фінансаваць вайну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN: ЗША закупіць для Ўкраіны зэнітна-ракетны комплекс сярэдняй і вялікай далёкасьці

27 чэрвеня Масква ўвяла санкцыі супраць 43 грамадзян Канады. Гэта патлумачылі ўвядзеньне санкцый «контрамерамі» ў адказ на дзеяньні афіцыйнай Атавы.

У Расеі 27 чэрвеня ўпершыню з 1918 году адбыўся дэфолт сувэрэннага доўгу ў замежнай валюце праз уведзеныя санкцыі, якія зрабілі немагчымымі выплаты замежным крэдыторам. На працягу месяцаў РФ знаходзіла шляхі абыходу санкцый, уведзеных пасьля ўварваньня Крамля ва Ўкраіну. Але пад канец дня ў нядзелю скончыўся льготны пэрыяд сплаты працэнтаў у памеры 100 мільёнаў даляраў ЗША, што лічыцца дэфолтам у выпадку пропуску сплаты.

Афіцыйнага абвешчаньня дэфолту ня будзе. Звычайна гэта робяць міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, але ўсе яны прыпынілі дзейнасьць у Расеі.

На Расею за разьвязаную супраць Украіны паўнамаштабную вайну ўведзены замежныя санкцыі. Аднак кіраўніцтва Расеі шукае спосабы абыходу санкцый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква ўвяла санкцыі супраць 43 грамадзян Канады. Гэта патлумачылі «контрамерамі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падсанкцыйны вайсковы чыноўнік і судзьдзі Лосіка і Бабарыкі атрымалі ад Лукашэнкі дзяржаўныя ўзнагароды