Генштаб Украіны: Бліжэйшым часам з тэрыторыі Беларусі чакаюцца новыя запускі ракет

Украінская выведка папярэджвае аб пагрозе новых ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны ў вечаровай зводцы 27 чэрвеня.

На Валынскім і Палескім кірунках выведка не выключае правакацый з боку падразьдзяленьняў Узброеных сіл Беларусі ў памежных з Украінай раёнах, а таксама ўзмоцненую выведку для выяўленьня пазыцый і характару ўкраінскіх войскаў.

«Чакаецца працяг паветраных і ракетных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь. Яшчэ раз заклікаем не ігнараваць сыгналы паветранай трывогі», — адзначылі ў Генштабе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заяўляюць, што раніцай расейцы з тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласьці