Зяленскі: «Я ведаю, што народ Беларусі падтрымлівае Ўкраіну. Яны падтрымліваюць нас, дакладна нас, а не вайну»

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сёньняшнім звароце, акрамя іншага, зьвярнуўся да беларусаў і заклікаў ня даць уцягнуць сябе ў вайну.

«Хачу зьвярнуцца сёньня да грамадзян Беларусі. Да людзей — і цывільных, і ў пагонах. Вас уцягваюць у вайну. І нават больш актыўна, чым гэта было ў лютым і ў вясновыя месяцы. У Крамлі за вас ужо ўсё вырашылі — вашыя жыцьці для іх нічога ня вартыя. Але вы не рабы і не гарматнае мяса. Вы не павінны паміраць. І вы ў сілах ня даць нікому вырашаць за вас, што вас чакае далей», — сказаў Зяленскі ў відэазвароце.