«Расейскія чыгункі» прыпынілі пастаўкі шэрагу грузаў у Польшчу празь Беларусь, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на кампанію.
Абмежаваньні дзейнічаюць з 23 чэрвеня і да адмены.
У «Расейскіх чыгунках» адзначылі, што аб поўным спыненьні перавозак у зносінах з Польшчай не ідзе.
Прычыны такога рашэньня не тлумачацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літва спыніла транзыт часткі расейскіх грузаў у Калінінградзкую вобласьцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сакратар Рады бясьпекі Расеі прыгразіў Літве ў адказ на забарону транзыту грузаў у Калінінград