Беларусь і Расея страцілі статус назіральнікаў у Энэргетычнай хартыі — Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны

Ілюстрацыйнае фота

Краіны-удзельніцы Энэргетычнай хартыі пазбавілі Беларусь і Расею статусу назіральнікаў, паведамляе Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны.

Як гаворыцца ў паведамленьні, такое рашэньне было прынятае на пазачарговым пасяджэньні канфэрэнцыі Энэргетычнай хартыі па ініцыятыве Ўкраіны. Менавіта ўкраінскі бок настойваў на ўнясеньні гэтага пытаньня ў парадак дня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус адна АЭС, адна ГРЭС, тры ЦЭС і беларускае паліва. Як Украіна ва ўмовах вайны рыхтуецца да зімы

«Дзяржава-агрэсар, якая парушае міжнародныя пагадненьні, пагарджае правамі іншых дзяржаваў і народаў, а таксама свайго сатэліта, заслугоўвае міжнароднай ізаляцыі, у тым ліку ў энэргетычных суполках і арганізацыях», — заявіў міністар энэргетыкі Герман Галушчанка.

  • Энэргетычная хартыя — гэта палітычная ініцыятыва, накіраваная на ўмацаваньне глябальнай энэргетычнай бясьпекі.