Ужо сёньня: дзень народзінаў Кузьмы Чорнага

Кузьма Чорны. 1925 г.

Падзеі 24 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны. Ён аўтар раманаў:

  • «Пошукі будучыні»;
  • «Млечны шлях»;
  • «Трэцяе пакаленьне».

Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

Таксама ў гэты дзень

1812 — войскі Напалеона Банапарта перайшлі Нёман каля Коўна, пачалася расейска-француская вайна 1812 году.

1934 — сталіца Ўкраіны перанесеная з Харкава ў Кіеў.

1941 — войскі нацысцкай Нямеччыны занялі Горадню.

1945 — парад Перамогі ў Маскве. Парад прымаў маршал Георгі Жукаў. Камандаваў парадам маршал Канстанцін Ракасоўскі.

1948 — СССР перакрыў дарогі з Бэрліну на захад і ўвёў блякаду Заходняга Бэрліну (працягвалася 324 дні).

1989 — у Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».

У гэты дзень нарадзіліся

1767 Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.

1777Ян Ходзька, пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч.

Тамаш Зан, Ігнат Дамейка, Адам Міцкевіч, Антоні Эдвард Адынец, Ян Чачот

1796Ян Чачот, беларускі і польскі паэт і фальклярыст. У 1818 годзе стаў сябрам тайнага таварыства філяматаў. Пасьля выкрыцьця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаваньняў у 1823 годзе зьняволены ў Віленскай турме, потым сасланы на Ўрал. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца ў Беларусь.

1880Іван Краскоўскі, дзяяч беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў.

У памяці

1834 — памёр Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830–1831 гг.