Хроніка перасьледу 21 чэрвеня: затрымалі лідзкага дальнабойніка; гомельскага адваката пазбавілі ліцэнзіі

Валер Троцкі

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.

У Лідзе затрымалі дальнабойніка Валера Троцкага

Паведамляецца, што затрыманьне адбылося яшчэ ў траўні. Трымаюць Валера ў турме № 1 Горадні. Што ставяць у віну, невядома, як мяркуецца — арт.361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі).

Раней Валер Троцкі працаваў у лідзкай ахове, але потым звольніўся. Апошнім часам працаваў дальнабойнікам, піша тэлеграм-канал Grodno_grab.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стваральніка тэлеграм-чату з Пухавіччыны асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму

Гомельскага адваката пазбавілі ліцэнзіі

Размова ідзе пра адваката Яўгена Грабоўскага, які абараняў тых, хто трапіў пад палітычны перасьлед. Пра гэта паведаміла Гомельская Вясна. Ён стаў чарговым адвакатам, якога пазбавілі ліцэнзіі і забаранілі ажыцьцяўляць прафэсійную дзейнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 чэрвеня: 1,5 года калёніі за слова «ўзурпатар», затрыманьне адміністратаркі чату, папаўненьне сьпісу «тэрарыстаў»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі «дэпутата Незалежнасьці» Міколу Маркевіча