Былыя супрацоўнікі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і яе інтэрнэт-газэты Naviny.by заявілі, што больш ня маюць ніякага дачыненьня да цяперашняга кантэнту, разьмешчанага на пляцоўках, якія яны раней выкарыстоўвалі.
Пасьля прызнаньня часткі супрацоўнікаў БелаПАН «экстрэмісцкім фармаваньнем» (рашэньне КДБ ад 1 лістапада 2021 года) журналісцкая дзейнасьць кампаніі спынілася.
Пасьля заканчэньня аплачанага кампаніяй тэрміну дамэнаў belapan.by і naviny.by пастаўшчык паслуг прадаў іх на аўкцыёне іншым асобам, не зьвязаным з супрацоўнікамі БелаПАН, паведамляе BPN.
Выданьне адзначае, што зараз пераход на сайт naviny.by нясе для карыстальніка пагрозу заражэньня ягонага кампутара шкоднымі праграмамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International назвала «справу БелаПАН» сфабрыкаванай: «Атака ўладаў на свабоду слова павінна спыніцца» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трапіўшы ў гістарычную мясарубку, мы ня сталі фаршам». Найстарэйшаму незалежнаму агенцтву навінаў БелаПАН — 30 гадоў