Прэзыдэнцкая кааліцыя «Разам» страціла большасьць у Нацыянальнай асамблеі Францыі пасьля выбараў у нядзелю. Гэта вынікае з папярэдняга выніку падліку галасоў, яго публікуе газэта Le Figaro.
У прыхільнікаў Эманюэля Макрона будзе ня менш за 205 і ня больш за 235 мандатаў, а для большасьці трэба было атрымаць 289 месцаў. Кааліцыя левых партый пад лідэрствам Жан-Люка Мэляншона займае другое месца, атрымаўшы 170-190 месцаў.
Трэцяе месца – у Нацыянальнага аб'яднаньня Мары Ле Пэн. Яно атрымлівае ад 75 да 95 месцаў. Гэта ў дзесяць разоў больш, чым было ў іх да выбараў. І гэта найлепшы вынік у іх гісторыі – раней лепшымі для іх былі выбары 1986 году, калі яны атрымалі 35 мандатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон: Ад Украіны ня будуць дамагацца саступак Расеі