Затрымалі рэдактараў вядучага аўтамабільнага парталу ABW.by

«Наша ніва» паведамляе пра затрыманьне трох супрацоўнікаў аўтамабільнага парталу ABW.by — галоўнай рэдактаркі сайту Юліі Мудрэўскай, рэдактара рэклямных праектаў Юрыя Гладчука і выпускаючага рэдактара Вадзіма Зянкевіча.

НН адзначае, што сваякі галоўнай рэдактаркі адмовіліся камэнтаваць, у рамках якой справы — адміністрацыйнай ці крымінальнай — адбыліся затрыманьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты рэжым я перажыву». Расказваем пра асуджаную на «хімію» рэдактарку «Новага часу» Аксану Колб, якая мае 4 сабак і будуе саламяны дом

Учора ў Інстаграме выданьня зьявілася публікацыя, у якой супрацоўнікі парталу абвінавачваліся ў тым, што «рабілі дзікунства і напружвалі сытуацыю ў краіне».

У публікацыі былі выстаўленыя скрыны службовай перапіскі супрацоўнікаў парталу ў працоўным чаце.

Публікацыя ўтрымлівала пагрозу, што «ўсё толькі пачынаецца».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Любянчук затрыманы па крымінальнай справе. За кратамі цяпер 27 прадстаўнікоў беларускіх СМІ