Уначы зламалася мытная сыстэма афармленьня — на межах зь Літвой і Польшчай утварыліся вялікія чэргі аўтамабіляў

Ілюстрацыйнае фота

Паводле папярэдняй інфармацыі, маецца збой праграм мытні па ўсёй Беларусі.

Утварыліся вялікія чэргі з аўтамабіляў як на выезд, так і на ўезд у Беларусь. Пра збой піша тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Паводле інфармацыі Памежнага камітэту, у Каменным Логу на выезьдзе ў Літву чакае больш за 770 машын, у Катлоўцы — 540, у Беняконях — 380; у Бераставіцы на выезьдзе ў Польшчу — больш за 470. Агулам звыш 2 100 аўтамабіляў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ва Ўкраіне апублікавалі відэа зь месца авіяўдару, у выніку якога загінулі беларускія дальнабойшчыкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Літве знайшлі, як кампаніі могуць абыходзіць санкцыі ЭЗ супраць беларускай дрэваапрацоўкі