У Чарнобылі ўпершыню пасьля пачатку вайны ва Украіне запрацавалі радыяцыйныя дэтэктары

Спадарожнікавы здымак калёны вайсковай тэхнікі каля Чарнобыльскай АЭС, 16 сакавіка 2022

Узроўні радыяцыі вакол Чарнобыльскай АЭС ва Ўкраіне адпавядаюць нормам.

Пра гэта паведаміў 7 чэрвеня генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі.

Большасьць з 39 дэтэктараў, якія адпраўляюць дадзеныя, бачныя ў Міжнароднай інфармацыйнай сыстэме радыяцыйнага маніторынгу МАГАТЭ. Атрыманыя да гэтага часу вымярэньні паказваюць, што ўзроўні радыяцыі адпавядаюць тым, якія былі замераныя да канфлікту», — напісаў Гросі ў Твітэры.

Сетка радыяцыйнага кантролю ў Чарнобылі перастала функцыянаваць 24 лютага, у першы дзень канфлікту, калі расейскія войскі акупавалі Чарнобыльскую АЭС і ўтрымлівалі яе на працягу пяці тыдняў, перш чым пакінуць ЧАЭС і горад Славуціч 31 сакавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорсткія баі за Севераданецк, зьнішчаны збожжавы тэрмінал у Мікалаеве. 104-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны