Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў траўні зьнізіліся на $351,5 млн

Ілюстрацыйнае фота

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Рэспублікі Беларусь у траўні зьнізіліся на 4,5%.

Пасьля зьніжэньня за месяц на $351,5 млн. на 1 чэрвеня 2022 году золатавалютныя рэзэрвы, паводле папярэдніх дадзеных, склалі $7,4096 млрд, піша afn.by.

У красавіку ЗВР павялічыліся на $189,4 млн. (на 2,5%).

«Зьніжэньне паказчыка міжнародных рэзэрвовых актываў па выніках траўня ў асноўным абумоўлена плянавым пагашэньнем Урадам зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $135 млн. Акрамя таго, нэгатыўны ўплыў на ўзровень міжнародных рэзэрваў аказала пераацэнка манэтарнага золата і замежнай валюты», — гаворыцца ў камэнтары Нацбанку РБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакавік «зьеў» 692,9 мільёна даляраў з золатавалютных рэзэрваў. Як гэта адаб’ецца на беларусах і што будзе далей
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад прапанаваў адмяніць некаторыя праверкі і зрабіць палёгкі ў спажывецкіх і жыльлёвых крэдытах. Лукашэнка думае