Агенцтва грамадзянскай абароны Грэцыі зьвярнулася да людзей з заклікам пакінуць прадмесьце Ано-Воўла пасьля таго, калі полымя дасягнула жылых дамоў. Афіцыйныя асобы паведамляюць, што ахвяраў няма, але яшчэ чатыры кварталы эвакуаваныя, бо вецер зьмяніў напрамак і перанёс агонь у бок горада Вары, паведаміў мэр Вулы Грыгарыс Канстантэлас у інтэрвію Skai TV, піша Голас Амэрыкі.
Канстантэлас паведаміў, што агнём пашкоджана каля 20 дамоў. Шэсьць самалётаў з вадой, тры верталёты і муніцыпальныя аўтацыстэрны падтрымлівалі дзясяткі пажарных з 20 пажарнымі машынамі.
Вецер ускладняе становішча, у мясцовасьці вельмі цяжка дыхаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Грэцыя працягвае пастаўкі расейскай нафты морам, нягледзячы на санкцыіМінулым летам у выніку самай моцнай сьпёкі ў Грэцыі за апошнія дзесяцігодзьдзі пажары зьнішчылі больш за 100 000 гектараў лясоў і сельскагаспадарчых угодзьдзяў, што стала самымі моцнымі стратамі ад лясных пажараў у краіне з 2007 году.
Больш за 200 пажарных і тэхнічнае абсталяваньне, прадстаўленае краінамі Эўразьвязу, неўзабаве накіруюць у Грэцыю, каб дапамагчы ў барацьбе зь вялікімі ляснымі пажарамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Грэцкі дыплямат заявіў аб мэтанакіраваным зьнішчэньні Марыюпалю расейскімі войскамі