У Беларусі праходзяць вучэньні па адбіцьці нападу звонку

Беларускія дэсантнікі

На палігоне Ласьвіда ў Віцебскім раёне гэтымі днямі праводзіцца батальённае тактычнае вучэньне аднаго з батальёнаў 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады, паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны

Паводле сцэнару вучэньняў батальён вядзе контрдывэрсійныя дзеяньні ў прызначаным раёне адказнасьці. Выстаўленыя блокпасты, узяты пад ахову важныя аб’екты, арганізаванае патруляваньне асноўных дарожных напрамкаў, выстаўлены засады. Для зьнішчэньня ўмоўнага праціўніка праводзяцца мерапрыемствы па яго блакаваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 22 чэрвеня ў Гомельскай вобласьці пачнуцца вучэньні з вайсковымі камісарыятамі

А ў Пінску сёньня, паводле прэсавай службы Мінабароны, прайшлі кантрольныя тактычныя заняткі з адным з дэсантна-штурмавых батальёнаў 38-й Берасьцейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці вайскоўцы фарсавалі раку Мухавец на БТР і гумовых лодках. ФОТА

Падчас вучэньняў у Пінску былі адпрацаваныя дзеяньні дэсантных падразьдзяленьняў у гарадзкіх умовах з пераадоленьнем воднай перашкоды. Бронетранспарцёры фарсіравалі раку Піна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусь вярнуся толькі на танку». Добраахвотнік «Хмель» пра моцнае раненьне на фронце, уцёкі з «хіміі» і беларускіх сваякоў

Прадстаўнікі беларускага палку Каліноўскага, якія ваююць у складзе ўкраінскага войска, неаднойчы заяўлялі, што пасьля перамогі вы Ўкраіны прыйдуць у Беларусь зрынаць рэжым Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны на мяжы будуць зьнішчаныя». Карпянкоў пра беларусаў, якія ваююць за Ўкраіну

Намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі Мікалай Карпянкоў нядаўна заявіў, што калі байцы палку Каліноўскага паспрабуюць пачаць баявыя дзеяньні ў Беларусі, яны будуць зьнішчаныя.