Мінтранс праверыў 1000 таксі ў Беларусі і знайшоў 1240 парушэньняў

Транспартная інспэкцыя правяла рэйды 20-31 траўня, праверыла 1000 аўтамабіляў таксі па ўсёй Беларусі і выявіла 1240 парушэньняў, паведамляе прэс-служба Мінтрансу.

Самыя распаўсюджаныя парушэньні:

  • аўтамабіль-таксі аформлены з парушэньнямі патрабаваньняў Правілаў аўтаперавозак пасажыраў (зацьверджаны Саўмінам) — 796 фактаў;
  • адсутнасьць у кіроўцы неабходных дакумэнтаў — 217 выпадкаў;
  • адсутнасьць тэхагляду — 72;
  • праца з выключаным таксомэтрам (або безь яго) — 51;
  • адсутнасьць дамовы страхаваньня грамадзянскай адказнасьці аўтаперавозчыка перад пасажырамі — 39;
  • кіроўца не прайшоў навучальныя курсы паводле зацьверджанай Мінтрансам праграмы — 28;
  • ажыцьцяўленьне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці — 7.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баранавіцкім таксістам міліцыя не дазволіла сабрацца на страйк У траўні беларускія таксісты «Яндекс Go» ў Бабруйску, незадаволеныя новымі зьменамі ў сыстэме аплаты, выйшлі на страйк. За імі сабраліся страйкаваць і баранавіцкія таксісты — інфармацыя пра гэта зьявілася ў сацсетках, але на месцы збору ў Баранавічах іх ужо чакала міліцыя. Таксістаў прасілі зьехаць і пры гэтым перапісвалі нумары аўтамабіляў. Баранавіцкага таксіста, які запісваў Tik Tok пра забастоўку кіроўцаў, затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Туркмэністане прыватных таксоўшчыкаў абавязалі вазіць на шкле партрэт прэзыдэнта